Тэматычныя выходныя мая ў Дукоры

Распачынаем сезон яркіх майскіх вандровак разам з Дукорскім маёнткам
Тэматычныя выходныя мая ў Дукоры
9 мая 2026 12:00
10 мая 2026 12:00
16 мая 2026 12:00
24 мая 2026 12:00

Распачынаем сезон яркіх майскіх вандровак разам з Дукорскім маёнткам! Афіша тэматычных дзён у маі*

1-3 мая - Майстар-класныя выходныя: шэраг займальных майстар-класаў для дзяцей і дарослых па матывах беларускіх традыцый.

9 мая - Дзень Перамогі: рэканструктарскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і жывая музыка ваенных гадоў.
10 мая - Напалеоніка: знаёмства з жыццём палявога лагера французскіх фузілёраў-грэнадзёраў. Воінскі рыштунак, побытавыя і салдацкія рэчы тых часоў, страявая падрыхтоўка і ўзбраенне палкоў, работа маркітантак, паходная кухня - вось, што чакае наведнікаў на інтэрактыўнай пляцоўцы лагера.

16 мая - Ноч музеяў (18:00-22:00).
Вандроўка па вечаровым драўляным гарадзішчы на беразе ракі: карыстаем старадаўнюю зброю і сігнальныя музычныя інструменты, слухаем жудасныя казкі і жывую музыку часоў сярэдніх вякоў, танцуем каля агню і частуемся стравамі па рэцэптах продкаў. 

16-17 мая - XVII-XVIII стст: рэканструктарскі лагер другой паловы XVII ст. Трапім у паходны лагер, каб пазнаёміцца з воінскім рыштункам капейшчыка, мушкецёра і іншых. Гатовыя практыкавацца на розных відах зброі, прайсці смешныя выпрабаванні ад Пана Жлуктоўскага і частавацца дукорскай гарэлкай?

24 мая - Сярэднявечча: займальныя турніры са шчытом, мячом і дзідай. Экскурсія па гарадзішчы, знаёмства з даспехамі часоў ранняга Сярэднявечча, магчымасць пабіцца на пратэктаванай зброі.

Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

*у праграме магчымы змены

У вольны час для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.
У 12:00 і 15:00 - класічная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў для ўсіх ахвотных.

Кошт білетаў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).


Стоимость 15 - 30 BYN
Культура и искусство Образ жизни Экскурсии
изменить информацию сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Плохое описание
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Нарушение авторских прав
  • Это спам
  • Не получается купить билет
Куда пойти в Минске в эти выходные

похожие мероприятия

Все мероприятия в Минске