Шляхецкія выходныя ў Дукорскім маёнтку

Дукорская шляхта збіраецца на сеймік 17-18 мая
Шляхецкія выходныя ў Дукорскім маёнтку
18 мая 2025 10:00

Дукорская шляхта збіраецца на сеймік 17-18 мая з наступнай нагоды: трэба вырашыць, як займальна бавіць час з шаноўным панствам у чарговыя майскія выходныя

На абмеркаванне выносім:
- спаборніцтвы на пратэктаванай зброі;
- знаёмства з рыштункам ды зброяй ваяроў;
- адмысловыя выпрабаванні і іспыты;
- знаёмства з побытам і культурай шляхты;
- музычны салон ад салістаў Белдзяржфілармоніі 

Які варыянт абярэ панства? А можа па-сапраўднаму, па-шляхецку возьмем усё і адразу? Мы ўсё ж такі не абы-які мёнтак 
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

У праграме магчымы змены.

У вольны час для самастойнага наведвання з 10:00 да 19:00 даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.

Кошт білетаў:
Дарослыя - 25 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 10 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.

Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

За асобную плату з 11:00 да 18:00 даступны вяровачны гарадок (ніжні ярус), сярэднявечны цір, лодкі і катамараны.

Увечары 17 мая таксама адбудзецца Ноч музеяў у сярэднявечным гарадзішчы. Білет, які набылі 17 мая дзейнічае цягам усяго дня.


Стоимость 10 - 25 BYN
Культура и искусство Образ жизни Экскурсии
изменить информацию сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Плохое описание
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Нарушение авторских прав
  • Это спам
  • Не получается купить билет
Куда пойти в Минске в эти выходные

Музейный комплекс Дукорский маёнтак

похожие мероприятия

Все мероприятия в Минске
Май
09-16
Май
09-16