Масленічная экскурсія

Праводзім суровую зіму і сустракаем новае сонца адказна, весела і гучна.
Масленічная экскурсія

Масленічныя выходныя ў Дукорскім маёнтку! Праводзім суровую зіму і сустракаем новае сонца адказна, весела і гучна. Дзеля гэтага збіраемся 14, 28 лютага і 1, 7, 8 сакавіка ў Дукорскім маёнтку на анімацыйную масленічную экскурсію для дзяцей і дарослых.

Даведаемся, як сястра Масленіца ўратавала людзей ад бясконцых маразоў, паглыбімся ў свет беларускіх традыцый, закружымся ў карагодзе, зробім пудзіла Марэны і ўрачыста спалім яго, а таксама пакатаемся на конях. І, канешне, пачастуемся порцыяй смачных блінцоў з духмянай гарбатай.

Пачатак экскурсіі: 14:30.

У вольны час для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 - класічная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў (уваходзіць у кошт стандартнага білета).


Масленічны білет (стандартны білет + масленічная экскурсія) - 40 рублёў з чалавека. 

Білеты на масленічную экскурсію выключна анлайн, на BezKassira.by.


Стандартны білет (без наведвання масленічнай экскурсіі):
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.

Стандартныя білеты набываюцца на касе ў дзень мерапрыемства.

 

Час працы:
10:00 да 18:00, каса да 17:00

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).


Стоимость 15 - 40 BYN
Культура и искусство Образ жизни Экскурсии
изменить информацию сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Плохое описание
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Нарушение авторских прав
  • Это спам
  • Не получается купить билет
Куда пойти в Минске в эти выходные

похожие мероприятия

Все мероприятия в Минске