Кола года

Кола года

13 февраля 2019, среда, 18:30
Поделиться

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу Святланы Ветравай “Кола года”.
“Традыцыі народа – гэта карані дрэва, якія сілкуюць сучаснасць і будучыню. Без каранёў дрэва загіне. Свет развіваецца: мінулае і будучае ўзаемазвязаны; нават там, дзе сувязь не відавочная, яна ёсць, і ўсе мы дзеці сваіх каранёў...” – такой філасофіі прытрымліваецца беларуская мастачка Святлана Ветрава.
Выстава «Кола года» – гэта каляндарная серыя карцін па славянскіх народных святах. У межах выставы пройдуць чатыры разнапланавыя тэматычныя сустрэчы: «Вясна», «Лета», «Восень» і «Зіма».

ПРАГРАМА

7 лютага ў 18:30 – адкрыццё выставы «Кола года» пры ўдзеле гурта «Збег абставiн» і клуба гістарычнай рэканструкцыі «Волат».

«ВЯСНА»
13 лютага (18:30) – імпрэза «Гуканне» з удзелам фальклорнага музычнага гурта «Горынь» (аўтэнтычныя народныя песні).

«ЛЕТА»
20 лютага (15:00) – «Перунова воінства ў гонар продкаў». Гісторыка-рэканструктарская праграма ад Юрыя Усціновіча і яго сяброў: даспехі, зброя, паказальныя баі.

«ВОСЕНЬ»
27 лютага (15:00) – «Мастацтва Макошы». Майстар-клас па ўзорыстым ткацтве на кроснах (Святлана Ветрава).

«ЗІМА»
6 сакавіка (18:30) – «Калядны аліўе»: Макс Івашын (аўтарская музычная праграма); эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык (беларуская кухня эпохі Напалеона) і ... святочная варажба.

На адкрыццё выставы ўваход вольны.
Выстава будзе працаваць па 6 сакавіка 2019 года.
Даведкі па тэлефонах: (8 017) 334-07-61, (8 017) 334-42-69.

Место Скоро в Минске город Минск
изменить информацию сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Это спам

похожие мероприятия

Все мероприятия в Минске →