Калядны час у Дукорскім маёнтку!

Запрашаем на тэматычную калядную праграму.
Калядны час у Дукорскім маёнтку!

У зімовы святочны перыяд мы запрашаем дарослых і дзяцей у дзіўнае падарожжа, дзе кожны адчуе сябе героем старажытнага абраду. Гасцей чакае спектакль у нашай батлейцы - народным лялечным тэатры, які падорыць настрой сапраўднага цуду. Адразу пасля гэтага вы возьмеце ўдзел у цёплым і творчым майстар-класе. Самым вясёлым момантам экскурсіі стане абрад калядавання! Прымерыўшы вобразы калядных персанажаў - дзеда і бабы, казы, бусла або мядзведзя - вы зможаце праявіць фантазію, творчы запал і заслужыць сваю "каляду" (смачны калядны пернік). Ну і вядома ж не абыдзецца без сустрэчы з вядомымі навагоднімі персанажамі - Дзедам Марозам і Снягуркай! Зімовую атмасферу дапоўніць катанне на брычцы або санях (у залежнасці ад надвор'я).

Пасля экскурсіі можна самастойна наведаць браму XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выставу рэтра-аўто і Дуб жаданняў. 

А таксама смачна пад’есці ў нашай Карчме, дзе вас будзе чакаць ЖЫВАЯ МУЗЫКА ды ІНТЭРАКТЫЎ ад вясёлага шляхцюка.

У кошт уваходзіць таксама аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і рамесных майстэрнях у 12.00 (запіс не патрэбны).

 

Працягласць экскурсійнай праграмы: 1,5-2 гадзіны.

Экскурсія будзе праходзіць: 19.12.2026. Пачатак: 15:00.
20.12.2026, 25.12.2026-27.12.2027, 07.01.2027, 09.01.2027-10.01.2027. Пачатак: 13:30.

Продаж білетаў толькі на bezkassira.by.  Колькасць білетаў абмежаваная.
Кошт:
- 45 руб.
- дзеці да 6 гадоў - бясплатна.

Працуем з 10:00 да 17:00 (аў-пт) і 18:00 (сб-ндз). Панядзелак - выходны.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (30 км ад Мінска).

 

Калядную праграму можна асобна забраніраваць і для вялікай кампаніі.

Кошт:
Дзеці - 45 руб. з 1 чал. для груп ад 20 чал., 900 руб. за групу да 20 чал.
Дарослыя - 50 руб. з 1 чал. для груп ад 20 чал., 1000 руб. за групу да 20 чал.

Папярэдні запіс абавязковы: +375 44 707 77 64, +375 33 357 77 64

Дзейнічае ў перыяд: 12.12.2026 - 17.01.2027


Стоимость 45 BYN
Культура и искусство Праздники Рождество и Новый год
Редактировать (для организатора) сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Плохое описание
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Нарушение авторских прав
  • Это спам
  • Не получается купить билет
25 событий и развлечений в Минске на выходные

похожие мероприятия