1/11 VURAJ прэзентацыя альбому "Lito" у Мінску

1/11 VURAJ прэзентацыя альбому "Lito" у Мінску

1 ноября 2018, четверг, 19:00
Поделиться

Завітайце 1 лістапада ў культурную прастору ОК16 на канцэрт-прэзентацыю новага альбома фолк-гурта Vuraj "Lito"!

LITO - гэта беражліва сабраныя, вывучаныя, пераасэнсаваныя і, літаральна, нанова створаныя каляндарна-абрадавыя песні беларускага Палесся. Сяргей Доўгушаў і Vuraj на працягу 4 гадоў шукалі іх у экспедыцыях, знаходзілі і надавалі кожнай сваё адметнае "вурайскае" гучанне.

Саунд-прадзюсэрам альбому выступіў намінант на Грэмі Томаш Рагула (Польшча), які працаваў з гуртом Троіца. Запіс адбываўся на варшаўскай TR-Studio і студыі Everest у Менску.

На сцэне да Vuraj далучацца гурт "Рада" (Менск) і аўтэнтычны палескі калектыў "Вытокі", каб ператварыць канцэрт у сапраўднае палескае свята. Прэзентацыя пройдзе пры падтрымцы краўдфандынг платформы Ulej, праз якую музыкі збіралі грошы на запіс, паставіўшы рэкорд сярод музычных праэктаў. Пасля канцэрта адбудзецца аўтограф-сессія і раздача бонусаў спонсарам, якія падтрымалі праэкт.

Пачатак канцэрту а 19.00
Месца: вул. Кастрычніцкая 16, хаб ОК16

Квіткі: ад 18р. на http://afisha.bycard.by/performance/prezentacyya_alyboma_gurta_VURAJ

Прыходзьце паслухаць ды пасьпяваць старажытныя палескія песні разам з Vuraj ды сапраўднымі палескімі музыкамі!

інфармацыя пра альбом: https://ulej.by/project?id=696955

даведкі: +375295865896, vuraj.com@gmail.com

изменить информацию сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Это спам

похожие мероприятия

Все мероприятия в Минске →