Гуканне вясны

Агууу, красна 21, 22, 28 і 29 сакавіка гукаем вясну разам з Дукорскім маёнткам
Гуканне вясны
29 марта 2026 14:30

Гуканне вясны ў Дукорскім маёнтку!

Агууу, красна! 21, 22, 28 і 29 сакавіка гукаем вясну разам з Дукорскім маёнткам! Запрашаем усіх ахвотных на зборную анімацыйную экскурсію "Гуканне вясны". Гатовыя ляцець у захапляльны свет беларускіх народных абрадаў і традыцый разам?

У ПРАГРАМЕ ўрачыстая сустрэча гасцей, абрад гукання вясны, лялечны тэатр батлейка, вясновая віктарына, стварэнне абрадавай птушачкі, традыцыйныя карагоды і гульні, катанне на коннай брычцы.

Пачатак экскурсіі: 14:30.

У вольны час для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.
У 12:00 і 15:00 - класічная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў для ўсіх ахвотных.

БІЛЕТЫ:
Анлайн-білет "Гуканне вясны" (стандартны білет + анімацыйная экскурсія "Гуканне вясны") - 40 рублёў з чалавека (колькасць абмежаваная).
Білеты на экскурсію "Гуканне вясны" - выключна анлайн, на BezKassira.by.

Стандартны білет (без наведвання экскурсіі "Гуканне вясны"):
Стандартныя білеты набываюцца на касе ў дзень мерапрыемства.
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.

ДЛЯ АРГАНІЗАВАНЫХ ГРУП (20+ ЧАЛАВЕК) магчыма асобная замова экскурсіі ў перыяд з 17.03 па 29.03.
Папярэдні запіс групы абавязковы!

Даведкі і бронь: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.


Стоимость 40 BYN
Обучение и образование Образ жизни Экскурсии
изменить информацию сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Плохое описание
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Нарушение авторских прав
  • Это спам
  • Не получается купить билет
Куда пойти в Минске в эти выходные

Музейный комплекс Дукорский маёнтак

похожие мероприятия

Все мероприятия в Минске