Фестываль "Прадмова" ў Гродна @

Фестываль "Прадмова" ў Гродна @

16 марта 2019, суббота, 11:00
Поделиться

«Прадмова» ляціць у Гародню! 16 сакавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця высадзіцца кампанія менскіх творцаў: мастак Павел Татарнікаў і культуролаг Максім Жбанкоў, філосафы Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч, гісторыкі Алесь Пашкевіч, Алесь Белы і Антон Рудак, а таксама паэткі і паэты Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Іаанна Владыка, Таццяна Нядбай. Вядома ж, далучацца і гарадзенскія аўтары, а напрыканцы ўсіх ахіне сюррэальная музыка .K

Выдавецтвы "Галіяфы", "Акадэмічная Кніга", "Янушкевіч", часопіс "Arche" і выдавец Раман Цымбераў разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, так што гэта добрая магчымасць набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.

Чакаем усіх!

Ад дзіцячых чытанак да філасофскіх лекцый - сваю інтэлектуальную кнігу знойдзе кожны! Глядзіце праграму і абірайце, што вам па душы:

11:00 Дзіцячая праграма праекту ЗаЧтение (для дзяцей ад 4 да 7 гадоў): гучна чытаем любімыя кніжкі (“Дабранач, Караліна” Якаба Хайна, “Дыктарар” Ульфа Старка ды іншыя)

12:10 Прэзентацыя самай тытулаванай кнігі казак “Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка” з удзелам мастака Паўла Татарнікава

12:30 “Прыватная гісторыя кнігі”: аўтарка “Ката Шпрота” Ганна Янкута пра таямніцы стварэння выданняў (+аўтограф-сесія)

13:10 “Супольнасці XXI стагоддзя”: лекцыя філосафкі Вольгі Шпарагі і прэзентацыя яе кнігі “Супольнасць пасля Халакосту” (+аўтограф-сесія)

14:00 “Белкульт і як з гэтым жыць”: інтэлектуальны стэнд-ап культуролага Максіма Жбанкова

14:40 “Філосаф думае Беларусь”: размова з Валянцінам Акудовічам

15:20 “Гісторыя – папулярная або “навуковая”?” – дыскусія гісторыкаў Алеся Краўцэвіча, Алеся Пашкевіча , Алеся Белага, Антона Рудака ды іншых.

16:40 - аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава

16:50 Андрэй Кірэй: акустыка

17:20 “Танцы над горадам” з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

18:00 Андрэй Хадановіч з вершамі і перакладамі

18:40 Паэтычны мікрафон: Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Даша Бялькевіч, Іаанна Владыка, Антон Рудак, Таццяна Нядбай ды іншыя.

20:00 Музычны сэт K - tochka K

20:40 Закрыццё фэста

Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбываецца сёлета ў другі раз. У сакавіку імпрэзы праходзяць у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці, а з 4 па 7 красавіка фестываль адбудзецца ў менскім хабе Ок16. Праграма насычаная выступамі беларускіх і замежных пісьменнікаў ды інтэлектуалаў і мае мэтай паяднаць усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе.

Место Скоро в Минске город Минск
изменить информацию сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Это спам

похожие мероприятия

Все мероприятия в Минске →