Багач у Дукоры

20 верасня кідаем рагач ды святкуем восеньскае раўнадзенства ў лепшых беларускіх традыцыях у Дукорскім маёнтку.
Багач у Дукоры
20 сентября 2026
ВОСКРЕСЕНЬЕ
12:00

ПРАГРАМА*
13.00 - адкрыццё свята, гульні і забаўкі ад вядоўцы;
13.30 - АБРАД "БАГАЧ" пры ўдзеле гасцей свята;
14.00 - традыцыйныя танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі ад гурта "Гасцінец" ;
14.30, 15.30, 16.30 - гульні і забаўкі ад вядоўцы;
14.30, 15.30 - лялечны тэатр-батлейка "Дукорскі цмок";
15.00, 17.00 - традыцыйная музыка ад "Смыковай капэлы";
16.00 - традыцыйныя гульні і танцы пад жывы гук ад дукорскіх музыкаў.
17.30 - адмысловыя святочныя пачастункі і закрыццё свята.

Лекцыя: "Жаночы традыцыйны строй".
Лекцыі-дэгустацыі:
- «Bibendum vitae альбо што пiлi нашы продкi»;
- Традыцыйныя стравы ад знаўцы беларускай кухні - Алены Мікульчык.
Майстар-класы:
- пляценне на пальцах у традыцыйнай тэхніцы;
- зёлкавае пано;
- багачоўская свечка з натуральнага пчалінага воску;
- вясельная папяровая кветка;
- абярэжная лялька-мотанка;
- завушніцы ў выглядзе саламянага павука.

А таксама вам чакаюць кулінарная пляцоўка, шчодрыя прызы і частаванні.

*у праграме магчымы змены.

КОНКУРС на самую вялікую гародніну. Падарунак для таго, хто прывязе сапраўднага волата са свайго агарода! Збор гародніны каля сцэны.

ТРАНСФЕР на свята (Мінск-Дукорскі маёнтак-Мінск) на свята “Багач” у Дукорскі маёнтак, 20 верасня за асобную плату.
ПАПЯРЭДНI ЗАПIС НА ТРАНСФЕР АБАВЯЗКОВЫ. Падрабязнасці на сайце: dukora.by

БІЛЕТЫ:
Дарослыя - 40 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 25 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
*колькасць білетаў не абмежаваная.

Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

ДАВЕДКІ: +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (30 км ад Мінска).


Стоимость 25 - 40 BYN
Шоу и концерты Фестиваль
Редактировать (для организатора) сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Плохое описание
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Нарушение авторских прав
  • Это спам
  • Не получается купить билет
25 событий и развлечений в Минске на выходные

похожие мероприятия